?

Log in

No account? Create an account
Беларускія субцітры
FAQ

(Гэта секцыя будзе запоўнена карыснай інфармацыяй і адказамі на пытанні адносна перакладаў субцітраў. Але пазней.)
Current Month
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Jun. 8th, 2016 @ 03:22 pm Беларускамоўны Базарны дзень. Кожную цотную нядзелю. Падтрымка прабеларускіх гандляроў + гуртаванне
Originally posted by vital_stan at Беларускамоўны Базарны дзень. Кожную цотную нядзелю. Падтрымка прабеларускіх гандляроў + гуртаванне

Ёсць задума, якая накіравана на дасягненне дзвюх важных мэт:
- Усталяванню беларускамоўнай супольнасці як эканамічнай сілы
- Сацыялізацыі беларускамоўных, наладжванню кантактаў
Найлепшы стымул ужывання беларускай мовы вытворцамі і прадаўцамі - бачнае павелічэнне прыбыткаў. Дык можна дапамагчы ім гэта ўбачыць. У прынцыпе, можна было б гэта рабіць, аддаючы перавагу таварам, аформленым на беларускай мове. Але гэта мусіла б быць кропкавая, дэталёва падабраная акцыя з выбарам тавару і месца яго куплі (дарэчы, прапаноўвайце такія тавары і месцы ).

Але можна пачаць з шырокіх плошчаў . Прапаную паказаць сябе, прадэманстраваць сваю лаяльнасць гандлёвым сеткам, якія ў сваім афармленні і рэкламных матэрыялах выкарыстоўваюць беларускую мову. А заадно сустрэцца з такімі ж беларускамоўнымі падчас куплі.

Такім чынам, прапанова. Раз на два тыдні у пэўны дзень тыдня (Напрыклад, кожную другую і чацвёртую нядзелю?) ладзіць "Базарны дзень" (назва чарнавая). Папаўняем запасы або проста завітваем па шакаладку. Дамаўляемся з сябрамі, прыходзім кампаніямі. Размаўляем з касірамі па-беларуску, прывучаем да беларускай лексікі. Калі што - паказваем пальцам, так працэс навучання і адбываецца Актыўнейшыя беларускамоўныя, бярыце ў кампанію сарамлівых, падцягвайце іх, каб прызвычайваліся гаварыць па-беларуску публічна.

Прапаную рабіць Базарны дзень ў Беларусі у сетцы Mart Inn, бо яны зрабілі крок да беларускай мовы. У Беластоку раю супермаркеты Real, гл. навіну http://www.svaboda.org/a/27229533.html

Адрасы супермаркетаў MartInn: http://www.martinn.by/by/kontakty-2/kontakt-2/

У даўніну рынак (або яшчэ "места") служыў не толькі гандлёва-бытавым мэтам, але і сацыялізацыі. Цікава, што места як рынак звязана з местам як горадам. З рынка развіваўся і горад. Дык давайце ажывім дух беларускага места .

Давайце абмяркуем прыдатныя дні правядзення і выберам адну краму для кожнага горада, калі іх некалькі.

---------

У Беларусі мы сустракаемся ў супермаркетах сеткі MartInn. Беларусаў Падляшша або грамадзян Беларусі, што едуць у Беласток па закупы, запрашаем у гіпермаркет Bi1.
ПЕРШЫ БАЗАРНЫ ДЗЕНЬ - 12 ЧЭРВЕНЯ. ПРЫЯРЫТЭТНЫ ПЕРЫЯД ПРАВЯДЗЕННЯ: 15:00 - 18:00, КАЛІ ЗБІРАЕЦЕ НАВЕДАЦЬ У ІНШЫ ЧАС, ПАСТАРАЙЦЕСЯ ЎЗЯЦЬ ЗНАЁМЫХ

БЕЛАРУСЬ, MARTINN
г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 64
г. Баранавічы, вул. Кірава, 102
г. Брэст, вул. Суворава, 105 А
г. Ваўкавыск, вул. Чырвонаармейская, 3
г. Гомель, вул. Гагарына, 36
г. Жлобін, вул. Прамысловая, 1
г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 10а
г. Івацэвічы, Яглевіцкі с/с, 5
г. Калінкавічы, вул. 50 год Кастрычніка, 20Б
г. Ліда, вул. Міцкевіча, 33
г. Мiнск, пр-т Пушкiна, 37
г. Мазыр, вул. Прытыцкага, 49
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 8Б
г. Орша, вул. Гомельская, 2
г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, 12
г. Рэчыца, вул. Маладзёжная, 3Д
г. Салігорск, вул. Кальцавая, 12
г. Смаргонь, вул. В. Роўды, 1

БЕЛАСТОК, B1
Беласток, Czesława Miłosza 2, 15-265

Дарэчы, жыхара Мінска, Гомеля і Брэста, што едуць на сваім аўто, могуць па дарозе заправіцца на прыязнай да беларускамоўных аўтазапраўцы А-100. Вось зручныя адрасы:

Магілёў, вул.Касманаўтаў, 57
Брэст, пр. Рэспублікі, 6
Мінск, вул. Харкаўская, 81

Праз Базарны дзень мы можам паказаць наш уплыў не толькі гандлёвым сеткам, але і вытворцам тавараў. У краме, калі ёсць выбар між таварамі, варта аддаць перавагу таму, які аформлены па-беларуску. Падборкі такіх тавараў рабіліся па наступных спасылках:

http://labadzenka.by/?p=25832
https://www.facebook.com/groups/219256361594418/

Рыхтуймася да Торгу ў месце, дзе мы зможам сябе паказаць і на іншых паглядзець. Раскажыце іншым!

About this Entry
By Default
Feb. 7th, 2016 @ 01:16 pm “З варотамі насцеж”. Калектыўнае самагубства еўрапейскіх нацый
About this Entry
By Default
Jun. 25th, 2014 @ 01:00 pm Індэкс пастоў, якія Фільскайт напісаў для by-mova
2011.05.16 Гасцёўня

2011.05.21 Васіль Вітка як перакладчык

2011.06.03 У часе

Разгарнуць, каб пабачыць увесь індэксCollapse )

2014.12.20 «Дзеяпрыкметы на -учы, -ючы і г. д. вельмі часта сустракаюцца ў гамонкавай мове»

2014.12.29 Прыслаць e-mail

2015.01.10 Канчацца, скончыцца, канчаць, скончыць
About this Entry
By Default
Jan. 11th, 2014 @ 12:50 am Да пытання пра апазіцыю «é — е» ў пісьмовым маўленні
Чаму ў... тых-жа іменьніках з мяккаю асноваю пакідаецца гістарычны канчатак е: поле, здарэньне, бацьвіньне, пытаньне, хаценьне, цярпеньне, вецьце, сьмецьце і г. д. Так гавораць? Не, так не гавораць. У жывым маўленьні і пасьля мяккіх зычных будзе аканьне, і скажуць: поля, бацьвіньня, здарэньня, сьмецьця і г. далей.

Язэп Лёсік («Спрашчэньне правапісу», Менск 1926)


1. «Тарашкевіч вялікі нам шлях азарыў...»

1. 1. Падстава ўвядзення ў пісьмоває маўленнє апазіцыі «é — е»

Падстава ўвядзення відавочная — літара «е» пад націскам і літара «е» нє пад націскам чытаюцца па-рознаму. Гэты факт быў вядомы нє аднаму Браніславу Тарашкевічу. Пра гэта ведалі і пра гэта пісалі ў тым ліку і Ф. Янкоўскі, Я. Лёсік, Я Станкевіч. Наогул гэта розніца ў вымаўленні была сярод прыродных носьбітаў бєларускай мовы агульнавядомым фактам — яны гэту розніцу проста чулі на свае вушы.

Філолаг Тарашкевіч стаяў перад дылемай: з аднаго боку, ён хацеў, каб правапіс грунтаваўся галоўным чынам на фанєтычным прынцыпє, з другога - ён нє хацеў у правапісє далёка адыходзіць ад этымалогіі. За гэта яго дакараў Лёсік, які лічыў што яканнє на пісьме (помнім, што яканнє — гэта ўсяго толькі аканнє пасля мяккіх зычных) можна пашырыць нє толькі на першы склад перад націскам (гэта правіла ўсякі школьнік ведає), нє толькі на «другі склад перад націскам, калі ў першым складзє перад націскам няма а або я» (прызабытає правіла Тарашкевіча), а наогул на ўсе літары «е».

Відаць, Тарашкевіч яшчэ мусіў азірацца на дзве славянскія мовы, якія мелі доўгую традыцыю ўжывання на нашых землях, — польскую і маскоўскую. Ні адна, ні другая акання на пісьме нє знаюць. «Радыкалізм» у выглядзє шырэйшай замены «е» на «я» мог быць нє зразуметым шмат кім, нават з тых, хто карыстаўся тады вельмі маладой бєларускай літаратурнай мовай.

Кампрамісам паміж этымалагічным і фанєтычным прынцыпамі правапісу і было ўвядзеннє апазіцыі «é — е».

Чытаць далейCollapse )


About this Entry
By Default
Jan. 10th, 2014 @ 10:20 pm Як вымаўляць (чытаць) літару «е» не пад націскам

ЧЫТАЙ РАЗ:

Ф.М. Янкоўскі («Беларускае літаратурнае вымаўленне», Мінск 1976)

У іншых [не першых] пераднаціскных складах е, я пасля мяккіх зычных вымаўляюцца так, як е, у большай ці меншай меры набліжанае да я (ея): цеягавіты, цеяжкаваты, зеялеянаваты.

У паслянаціскных складах галосныя е, я вымаўляюцца як е, набліжанае ў большай ці меншай меры да я: восеянь, Гомеяль, кіеям, за гаеям, камеянеям, роеям, чытаеяш, ведаеяш, гуляеям, тысеяча, сінеянькі, зроблеяны, засееяны, косеяць, новаея вядро, шырокаея полея, працуеяш, мяркуея, у лесея, у садзея, наперадзея, чытаеяцея, гуляеяцея.


ЧЫТАЙ ДВА:

Язэп Лёсік («Спрашчэньне правапісу», Менск 1926)

Сам Тарашкевіч вось што гаворыць аб нашым аканьні: «Аканьне найвыразьней выступае ў складох перад самым націскам: лес, лясы. У другіх складох на месцы э можа быць гук блізкі да і або гук няясны паміж а і еа-е: «лесавік вымаўляецца лісавік, або лясавік» («Белар. граматыка для школ», 1918 г., стар. 10). <...>

Як ведама, ён стаў абазначаць ненаціскное е ня літараю я, як гэта чуваць у жывым вымаўленьні, а літараю е бяз націску, каб задаволіць, мабыць, тых, хто сароміўся беларускага аканьня. Дзіўны сорам! <...>

Я хачу сказаць, чаму мы пішам: неба, палена, дрэва, вока, гора, сэрца, мора замест гістарычных: небо, палено, дрэво, воко, горэ, сэрцэ, морэ? Чаму ў гэтых формах дапушчана аканьне, а ў тых-жа іменьніках з мяккаю асноваю пакідаецца гістарычны канчатак е: поле, здарэньне, бацьвіньне, пытаньне, хаценьне, цярпеньне, вецьце, сьмецьце і г. д. Так гавораць? Не, так не гавораць. У жывым маўленьні і пасьля мяккіх зычных будзе аканьне, і скажуць: поля, бацьвіньня, здарэньня, сьмецьця і г. далей.



ЧЫТАЙ ТРЫ:

Ян Станкевіч («Да правапісу чужых словаў», 1956)

Гэтта будзе на месцу зацеміць пра е (па мяккіх сугуках) ненацісьненае ў мове беларускай. Яно таксама ніколі ня вымаўляецца ані ў сваіх, ані ў чужых словах. Замест яго вымаўляецца або я, прыкл. чытае, гукае, поле, няма нашае кнігі трэба вымавіць: чытая, гукая, поля, няма нашая кнігі. Вымова ў такіх хормах літары е як е, каторую можна пачуць нат у беларускіх артыстых, у беларускіх хораў і радыю, ёсьць вымова чыста штучная і сусім чужая. У граматычных хормах, як чытаеш, чытаем, чытаеце, перадапошняя літара е вымаўляецца як і, а апошняя як я (чытаіш, чытаім, чытаіця). У такіх словах, як верабей, лесавік, земляны, зн. з е ў другім складзе перад націскам, калі ў першым складзе перад націскам ёсць а (я), е вымаўляецца або як я (вярабей, лясавік, зямляны), або як і (вірабей, лісавік, зімляны), але ніколі як е. Зн., ненацісьненае правапіснае е вымаўляецца або як я, або як і, або нявыразьліва, збліжана да а. Дзеля рознае вымовы е націсьненага ад е ненацісьненага, у першым выданьню 1918 г. граматыкі Тарашкевіча е націсьненае абазначалася цераз é, а толькі е ненацісьненае абазначалася цераз е.



About this Entry
By Default
Dec. 6th, 2013 @ 10:37 pm Вучэмася правільнае мовы. Лічнік

Тэкст узяты узядзены з кнігі др. Яна Станкевіча «Падручнік крывіцкае (беларускае) мовы. Граматыка, правапіс, укладаньні прытарнаваныя вучыцца ў школе й дома. Часьць І-ІІІ» (Рэґенсбурґ, 1947), старонкі бачыны 106-111.

  У гадзіне шасьцьдзясят часінаў. Слонь можа насіць пяцьдзясят, шасьцьдзясят і нават сто пудоў цяжару. Усяслаў Вялікі Полацкі гаспадарстваваў з тысяча сорак чацьвертага да тысяча сто першага году. Вітаўт Вялікі памер у тысяча чатырыста трыццатым годзе.

Read more...Collapse )

About this Entry
By Default
May. 19th, 2013 @ 12:05 am N. R. M. - '25, 26, 27' (anime music video)
Tags:
About this Entry
By Default
Apr. 1st, 2012 @ 05:33 pm Лібрыцыд — рэч патрэбная і карысная
І найлепшая рэч можа быць лекам і атрутаю, залежна ад таго, як яе ўжыць. Дыкжэ культура беларуская прычынялася да развою Маскоўшчыны, а культура расейская забівала беларускае нацыянальнае жыцьцё. Уся чыста прыношаная да Беларусі расейская культура мела сваёй мэтаю беларускую сьмерць. <...>
За такую культуру-атруту мы ня можам быць удзячныя Расейцам, наадварот, маем яе ненавідзець і атрасацца зь яе. Тое самае павінны мы рабіць і з падобнай культураю польскай у Беларусі.
Д-р Ян Станкевіч, «Адна культура — лек, другая — атрута»


Чытай далей...Collapse )
About this Entry
By Default
Jul. 29th, 2009 @ 11:26 pm Юры Туронак "Каждый четвёртый" и Куропаты"
Перевод фрагмента этой статьи см. в комментариях!
About this Entry
By Default