June 8th, 2016

By Default

Беларускамоўны Базарны дзень. Кожную цотную нядзелю. Падтрымка прабеларускіх гандляроў + гуртаванне

Originally posted by vital_stan at Беларускамоўны Базарны дзень. Кожную цотную нядзелю. Падтрымка прабеларускіх гандляроў + гуртаванне

Ёсць задума, якая накіравана на дасягненне дзвюх важных мэт:
- Усталяванню беларускамоўнай супольнасці як эканамічнай сілы
- Сацыялізацыі беларускамоўных, наладжванню кантактаў
Найлепшы стымул ужывання беларускай мовы вытворцамі і прадаўцамі - бачнае павелічэнне прыбыткаў. Дык можна дапамагчы ім гэта ўбачыць. У прынцыпе, можна было б гэта рабіць, аддаючы перавагу таварам, аформленым на беларускай мове. Але гэта мусіла б быць кропкавая, дэталёва падабраная акцыя з выбарам тавару і месца яго куплі (дарэчы, прапаноўвайце такія тавары і месцы ).

Але можна пачаць з шырокіх плошчаў . Прапаную паказаць сябе, прадэманстраваць сваю лаяльнасць гандлёвым сеткам, якія ў сваім афармленні і рэкламных матэрыялах выкарыстоўваюць беларускую мову. А заадно сустрэцца з такімі ж беларускамоўнымі падчас куплі.

Такім чынам, прапанова. Раз на два тыдні у пэўны дзень тыдня (Напрыклад, кожную другую і чацвёртую нядзелю?) ладзіць "Базарны дзень" (назва чарнавая). Папаўняем запасы або проста завітваем па шакаладку. Дамаўляемся з сябрамі, прыходзім кампаніямі. Размаўляем з касірамі па-беларуску, прывучаем да беларускай лексікі. Калі што - паказваем пальцам, так працэс навучання і адбываецца Актыўнейшыя беларускамоўныя, бярыце ў кампанію сарамлівых, падцягвайце іх, каб прызвычайваліся гаварыць па-беларуску публічна.

Прапаную рабіць Базарны дзень ў Беларусі у сетцы Mart Inn, бо яны зрабілі крок да беларускай мовы. У Беластоку раю супермаркеты Real, гл. навіну http://www.svaboda.org/a/27229533.html

Адрасы супермаркетаў MartInn: http://www.martinn.by/by/kontakty-2/kontakt-2/

У даўніну рынак (або яшчэ "места") служыў не толькі гандлёва-бытавым мэтам, але і сацыялізацыі. Цікава, што места як рынак звязана з местам як горадам. З рынка развіваўся і горад. Дык давайце ажывім дух беларускага места .

Давайце абмяркуем прыдатныя дні правядзення і выберам адну краму для кожнага горада, калі іх некалькі.

---------

У Беларусі мы сустракаемся ў супермаркетах сеткі MartInn. Беларусаў Падляшша або грамадзян Беларусі, што едуць у Беласток па закупы, запрашаем у гіпермаркет Bi1.
ПЕРШЫ БАЗАРНЫ ДЗЕНЬ - 12 ЧЭРВЕНЯ. ПРЫЯРЫТЭТНЫ ПЕРЫЯД ПРАВЯДЗЕННЯ: 15:00 - 18:00, КАЛІ ЗБІРАЕЦЕ НАВЕДАЦЬ У ІНШЫ ЧАС, ПАСТАРАЙЦЕСЯ ЎЗЯЦЬ ЗНАЁМЫХ

БЕЛАРУСЬ, MARTINN
г. Бабруйск, вул. Ульянаўская, 64
г. Баранавічы, вул. Кірава, 102
г. Брэст, вул. Суворава, 105 А
г. Ваўкавыск, вул. Чырвонаармейская, 3
г. Гомель, вул. Гагарына, 36
г. Жлобін, вул. Прамысловая, 1
г. Жодзіна, вул. Сухаградская, 10а
г. Івацэвічы, Яглевіцкі с/с, 5
г. Калінкавічы, вул. 50 год Кастрычніка, 20Б
г. Ліда, вул. Міцкевіча, 33
г. Мiнск, пр-т Пушкiна, 37
г. Мазыр, вул. Прытыцкага, 49
г. Наваполацк, вул. Блахіна, 8Б
г. Орша, вул. Гомельская, 2
г. Пружаны, вул. Кастрычніцкая, 12
г. Рэчыца, вул. Маладзёжная, 3Д
г. Салігорск, вул. Кальцавая, 12
г. Смаргонь, вул. В. Роўды, 1

БЕЛАСТОК, B1
Беласток, Czesława Miłosza 2, 15-265

Дарэчы, жыхара Мінска, Гомеля і Брэста, што едуць на сваім аўто, могуць па дарозе заправіцца на прыязнай да беларускамоўных аўтазапраўцы А-100. Вось зручныя адрасы:

Магілёў, вул.Касманаўтаў, 57
Брэст, пр. Рэспублікі, 6
Мінск, вул. Харкаўская, 81

Праз Базарны дзень мы можам паказаць наш уплыў не толькі гандлёвым сеткам, але і вытворцам тавараў. У краме, калі ёсць выбар між таварамі, варта аддаць перавагу таму, які аформлены па-беларуску. Падборкі такіх тавараў рабіліся па наступных спасылках:

http://labadzenka.by/?p=25832
https://www.facebook.com/groups/219256361594418/

Рыхтуймася да Торгу ў месце, дзе мы зможам сябе паказаць і на іншых паглядзець. Раскажыце іншым!