filskeit (filskeit) wrote,
filskeit
filskeit

Лібрыцыд — рэч патрэбная і карысная

І найлепшая рэч можа быць лекам і атрутаю, залежна ад таго, як яе ўжыць. Дыкжэ культура беларуская прычынялася да развою Маскоўшчыны, а культура расейская забівала беларускае нацыянальнае жыцьцё. Уся чыста прыношаная да Беларусі расейская культура мела сваёй мэтаю беларускую сьмерць. <...>
За такую культуру-атруту мы ня можам быць удзячныя Расейцам, наадварот, маем яе ненавідзець і атрасацца зь яе. Тое самае павінны мы рабіць і з падобнай культураю польскай у Беларусі.
Д-р Ян Станкевіч, «Адна культура — лек, другая — атрута»



Я не юрыст і не ведаю, як гэта робіцца. Ці можа адна асоба падаць заяўку на правядзенне акцыі пратэсту?

Давайце прызнаемся самі сабе: беларускі рух традыцыйна быў і яшчэ доўга будзе антымаскоўскім, антырускім рухам. Што мае на ўвазе беларус, кажучы "Больш беларускіх школ!"? Ці хоча ён пабудаваць новыя школы? Не, ён хоча зачыніць рускія. Замяніць іх беларускімі. Што значыць "Больш беларускай мовы на беларускім тэлебачанні!"? Фактычна гэта значыць не толькі больш беларускай мовы, але і менш маскоўскай. Але падкрэсліваць гэта ў нас лічыцца маветонам. Ніхто не выходзіць на дэманстрацыі пратэсту пад лозунгамі "Менш рускай мовы!", "Далоў рускія школы!".

Я лічу гэта не зусім правільным. Чаму беларуская мова, мякка кажучы, у заняпадзе? З прычыны таго, што беларуская нацыянальная свядомасць у масах дагэтуль недастаткова пашырылася і развілася. Людзі адчуваюць сябе эмацыянальна прывязанымі да рускай культуры. Дзіва што! Яны чытаюць рускія кнігі, рускія газеты, глядзяць рускае тэлебачанне і гавораць па-руску лепей, чым па-беларуску. У такіх умовах няма чаго спадзявацца, што сітуацыя з беларускай мовай палепшыцца.

Няправільна, што беларускі рух і людзі, якія яго рэпрэзентуюць, пазбягаюць дэманстраваць такі негатывізм, пазбягаюць выражаць прыродную для беларускага нацыянальнага руху антырускасць. Беларусь — не Расія. Марат Сафін — не "наш" тэнісіст, Балтыйскі флот — гэта не "наш" флот. Не "мы" займаем адну восьмую сушы.

Беларускі рух мае памагчы беларусам правесці ў іх душах тоўстую лінію, якая б аддзяляла "нас" ад "іх". І чым таўсцейшая і чарнейшая будзе гэта лінія, тым лепш.

Вось дзеля чаго антырускія, антымаскоўскія акцыі канечне патрэбныя.

Мяне заўсёды здзіўляла, што я ніколі не чуў аб пратэстах з нагоды таго, што ў беларускіх школах як асобны прадмет выкладаецца руская літаратура. Руская мова — яшчэ можна зразумець. Адна з рабочых моў ААН, дзяржаўная мова РБ. Але чаму выкладаецца іх літаратура? Чаму маскоўцы такія прывілеяваныя? І гэта не "проста прадмет". Даволі беларускім дзецям і таго з рускай культуры, што яны атрымліваюць з тэлевізара! Нашто ім яшчэ руская культура ў школе? Тая культура, якую мы маем "ненавідзець і атрасацца з яе"? Супраць гэтага канечне трэба пратэставаць.

Найлепшы рэзананс, найлепшую "карцінку" для тэлебачання дасць акцыя яркая, агрэсіўная, якая зачэпіць пачуцці мноства людзей.

Такой акцыяй можа стаць акцыя дэманстратыўнага палення рускіх кніг.

Лепш за ўсё гэта зрабіць на Купалу — хоць бы дзеля святочнага настрою. Маем яшчэ час папулярызаваць акцыю, добра прыгатавацца да яе. Паліць кнігі лепш за ўсё на беразе ракі, у нейкім жывапісным месцы. Магчыма, нават нейкага асаблівага дазволу не трэба было б для гэтага.

Што вы думаеце пра гэта? Як такую акцыю спраўней арганізаваць? Сам я мог бы спаліць пад сотню рускіх кніг, але для лепшага эфекту трэба было б спаліць некалькі тысяч. Можна было б паліць і, напрыклад, рускія фільмы і г. д., але пластык блага гарыць, гэта б шкодзіла экалогіі.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments