?

Log in

No account? Create an account
Беларускія субцітры
FAQ

(Гэта секцыя будзе запоўнена карыснай інфармацыяй і адказамі на пытанні адносна перакладаў субцітраў. Але пазней.)
Current Month
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Jan. 10th, 2014 @ 10:20 pm Як вымаўляць (чытаць) літару «е» не пад націскам

ЧЫТАЙ РАЗ:

Ф.М. Янкоўскі («Беларускае літаратурнае вымаўленне», Мінск 1976)

У іншых [не першых] пераднаціскных складах е, я пасля мяккіх зычных вымаўляюцца так, як е, у большай ці меншай меры набліжанае да я (ея): цеягавіты, цеяжкаваты, зеялеянаваты.

У паслянаціскных складах галосныя е, я вымаўляюцца як е, набліжанае ў большай ці меншай меры да я: восеянь, Гомеяль, кіеям, за гаеям, камеянеям, роеям, чытаеяш, ведаеяш, гуляеям, тысеяча, сінеянькі, зроблеяны, засееяны, косеяць, новаея вядро, шырокаея полея, працуеяш, мяркуея, у лесея, у садзея, наперадзея, чытаеяцея, гуляеяцея.


ЧЫТАЙ ДВА:

Язэп Лёсік («Спрашчэньне правапісу», Менск 1926)

Сам Тарашкевіч вось што гаворыць аб нашым аканьні: «Аканьне найвыразьней выступае ў складох перад самым націскам: лес, лясы. У другіх складох на месцы э можа быць гук блізкі да і або гук няясны паміж а і еа-е: «лесавік вымаўляецца лісавік, або лясавік» («Белар. граматыка для школ», 1918 г., стар. 10). <...>

Як ведама, ён стаў абазначаць ненаціскное е ня літараю я, як гэта чуваць у жывым вымаўленьні, а літараю е бяз націску, каб задаволіць, мабыць, тых, хто сароміўся беларускага аканьня. Дзіўны сорам! <...>

Я хачу сказаць, чаму мы пішам: неба, палена, дрэва, вока, гора, сэрца, мора замест гістарычных: небо, палено, дрэво, воко, горэ, сэрцэ, морэ? Чаму ў гэтых формах дапушчана аканьне, а ў тых-жа іменьніках з мяккаю асноваю пакідаецца гістарычны канчатак е: поле, здарэньне, бацьвіньне, пытаньне, хаценьне, цярпеньне, вецьце, сьмецьце і г. д. Так гавораць? Не, так не гавораць. У жывым маўленьні і пасьля мяккіх зычных будзе аканьне, і скажуць: поля, бацьвіньня, здарэньня, сьмецьця і г. далей.



ЧЫТАЙ ТРЫ:

Ян Станкевіч («Да правапісу чужых словаў», 1956)

Гэтта будзе на месцу зацеміць пра е (па мяккіх сугуках) ненацісьненае ў мове беларускай. Яно таксама ніколі ня вымаўляецца ані ў сваіх, ані ў чужых словах. Замест яго вымаўляецца або я, прыкл. чытае, гукае, поле, няма нашае кнігі трэба вымавіць: чытая, гукая, поля, няма нашая кнігі. Вымова ў такіх хормах літары е як е, каторую можна пачуць нат у беларускіх артыстых, у беларускіх хораў і радыю, ёсьць вымова чыста штучная і сусім чужая. У граматычных хормах, як чытаеш, чытаем, чытаеце, перадапошняя літара е вымаўляецца як і, а апошняя як я (чытаіш, чытаім, чытаіця). У такіх словах, як верабей, лесавік, земляны, зн. з е ў другім складзе перад націскам, калі ў першым складзе перад націскам ёсць а (я), е вымаўляецца або як я (вярабей, лясавік, зямляны), або як і (вірабей, лісавік, зімляны), але ніколі як е. Зн., ненацісьненае правапіснае е вымаўляецца або як я, або як і, або нявыразьліва, збліжана да а. Дзеля рознае вымовы е націсьненага ад е ненацісьненага, у першым выданьню 1918 г. граматыкі Тарашкевіча е націсьненае абазначалася цераз é, а толькі е ненацісьненае абазначалася цераз е.



About this Entry
By Default
Comments have been disabled for this post.